Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама прагаласаваў датэрмінова

 
Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз свой выбар ужо зрабіў — прагаласаваў датэрмінова: 
27 лютага наша краіна будзе галасаваць за той варыянт Канстытуцыі, што стане гарантам развіцця дэмакратычнай, моцнай, незалежнай дзяржавы. На Ляхавіччыне ўсё гатова для рэферэндуму, у гатоўнасці знаходзяцца ўсе 27 участкаў для галасавання. Цяпер чакаем высокай яўкі ў дзень рэферэндуму, варта падкрэсліць, што і датэрмінова прагаласавала нямала грамадзян. Думаю, нашы жыхары – людзі, якім не абыякава развіццё краіны і рэгіёна, у кожнага сваё бачанне і меркаванне, галоўнае, ёсць разуменне, да чаго ісці. Усё ў нашых сілах!