У Ляхавічах дзіцячае свавольства з агнём стала прычынай пажару

26 лютага ў 14 гадзін у РАНС паступіў тэлефонны званок ад ляхавічанкі 2011 г.н. Дзяўчынка  паведаміла, што ў іх кватэры шматпавярховага дома, дзе яна знаходзіцца разам з братам,  успыхнуў пажар. Дарослых у памяшканні ў той момант не было  — гаспадыня як раз ненадоўга  адлучылася ў магазін.

  Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, дзяцей з  кватэры ўжо  вывеў сусед. Ён на сваім балконе  паверхам вышэй  убачыў дым і адразу паспяшаўся на дапамогу: спрабаваў тушыць агонь самастойна, але той  хутка распаўсюджваўся. 

Выратавальнікі аператыўна справіліся з пажарам. Дзеці 2011 г.н. і 2014 г.н. не пацярпелі. У выніку здарэння пашкоджаны балконныя дзверы і рама, дыван, закураны сцены і  столь. Прычына ўзгарання  высвятляецца. Разглядваецца версія — дзіцячае свавольства з агнём.

Каб агонь не стаў прычынай бяды, бацькам варта захоўваць запалкі ў месцы, недаступным для дзяцей. У выпадку пажару, тэлефануйце па нумарах  101 ці 112.

Кірыл КРАСОЎСКІ, намеснік начальніка  РАНС.