8 сакавіка – Дзень жанчын

Мілыя жанчыны!

Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходзячым святам – Днём жанчын. Гэты дзень напоўнены асаблівай вясенняй атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай паловы, якія дораць утульнасць, клопат і дабрыню.
Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы – мама, сям’я, Радзіма – жаночага роду. Іменна вы, дарагія жанчыны, захоўваеце важнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Вашы прыродная мудрасць, такт, вытрымка і цярпенне нясуць з сабой упэўненасць і надзею, а ваша настойлівасць гарантуе поспех у службовых і грамадскіх справах.
Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям’і, духоўнае адзінства і стабільнасць.
У гэты святочны дзень жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любві, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя і цёплыя віншаванні з цудоўным вясеннім
святам – Днём жанчын!
Са шчырым захапленнем усе самыя добрыя словы ў гэтыя дні мы прысвячаем жанчыне, якая робіць мір больш прыгожым, добрым і гарманічным, а навакольным дорыць цяпло і клопат. Дзякуй вам за прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю, выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне духоўнасці і міласэрнасці.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, здзяйснення самых  запаветных жаданняў. Няхай кожны дзень прыносіць толькі радасць!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.