Прызыў правесці! На тэрміновую ваенную службу прызавуць грамадзян 1994 – 2004 гадоў нараджэння

Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 177 ад 17 лютага 2022 г. «Аб мерах па забеспячэнні прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1914-ХІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2022 г. № 34 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Правесці прызыў грамадзян у лютым – маі 2022 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку прызваных у вайсковыя часці, грамадзян мужчынскага полу 1994 – 2004 гадоў нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі і не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян з ліку студэнтаў першага курса ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі і якія выказалі жаданне прайсці службу ў рэзерве.
    Адпраўку прызваных грамадзян зрабіць да 1 чэрвеня 2022 года грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Рэспублікі Беларусь, а таксама да 1 жніўня 2022 года грамадзян з ліку студэнтаў першага курса ўстаноў вышэйшага профілю, прызваных на службу ў рэзерве ва Узброеныя Сілы.
    Абавязаць яўкай на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ўсіх грамадзян, указаных у пункце 1
    гэтага рашэння, зарэгістраваных па месцы жыхарства на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, у адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў (далей – адасобленая група Ля-хавіцкага раёна) па адрасе: г. Ля-хавічы, вул. Чкалава, 8 у тэрмін, устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 г. № 1914-ХІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» (далей – Закон), у дакладна назначаныя для іх дні і гадзіны, маючы з сабой дакументы, указаныя ў персанальных павестках.
  2. Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна, размешчаную па адрасе: г. Ляхавічы,
    вул. Чкалава, 8 з 21 лютага 2022 г. па 31 мая 2022 г. з дакументамі, якія сведчаць асобу.