Вікторыя Байрашэўскіх. На першынстве Беларусі па дзюдо прагучалі і прозвішчы выхаванцаў і трэнераў Ляхавіцкай СДЮШАР

На першынстве Беларусі па дзюдо сярод юніёраў і юніёрак пераможна прагучалі і прозвішчы выхаванцаў і трэнераў Ляхавіцкай СДЮШАР.
Напачатку сакавіка ў Магілёве лепшыя юныя дзюдаісты краіны вызначалі мацнейшага на татамі. У выніку шматлікіх паядынкаў ляхавічанка Аляксандра Байрашэўская заняла трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 48 кілаграмаў. Падрыхтаваў спарт-сменку да паспяховага выступлення яе бацька, вопытны трэнер-выкладчык СДЮШАР Рашыд Байрашэўскі.

Дарэчы, напрыканцы лютага Аляксандра стала пераможцай першынства Брэсцкай вобласці па дзюдо. А яе сястра Аліна атрымала сярэбраны медаль у вагавай катэгорыі да 57 кілаграмаў. Таксама на абласных спаборніцтвах у прызёры ў сваіх вагавых катэгорыях трапілі Максім Рахманец, Аляксандра Шчарбакова, Дзіяна Уласень, Арцём Туровіч, Дзмітрый Ракала, Кацярына Юруць.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.