«Калі выбралі незалежнасць, давайце працаваць»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка наведаў з рабочай паездкай Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з работай Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната і Глыбоцкага мясакамбіната.

Прэзідэнт у Глыбокім сабраў нараду па пытаннях развіцця аграпрамысловых аб’яднанняў Віцебскай вобласці.
У ходзе рабочай паездкі асаблівая ўвага была ўдзелена ходу выканання Указа ад 25 лютага 2020 г. № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці», які датычыцца пытанняў фарміравання і развіцця аграпрамысловых аб’яднанняў.
Беларускі АПК мае добрыя шанцы на далейшае развіццё з улікам павышанага попыту на прадукты харчавання ў свеце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, наведваючы Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат.
Кіраўнік дзяржавы цікавіўся работай прадпрыемства, тэхналогіямі і ступенню перапрацоўкі сыравіны. У прыватнасці, размова аб малочнай сыроватцы, якая раней не перапрацоўвалася, а яе проста ўтылізавалі. Аднак гэта запатрабаваная сыравіна і экспартны прадукт.
Ён адзначыў, што гэта яшчэ больш актуальна на фоне санкцыйнага націску і росту цэн і попыту на прадукты харчавання ў свеце. «Тым больш цяпер, калі попыт на прадукты харчавання расце ў свеце вельмі хуткімі тэмпамі. Нам цяпер шанц – на гэтым падняць сельскую гаспадарку. Расіяне цяпер з задавальненнем бяруць усе тавары», – сказаў Прэзідэнт.
Асобную ўвагу Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў і на пытаннях працоўнай дысцыпліны. «Прыйшоў працаваць – давай вынік», – сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Глыбокім пасля наведвання малочнакансервавага камбіната і дэгустацыі згушчанага малака прыехаў на мясакамбінат.
Адразу пасля прыезду – размова аб сыравінных зонах. Размова таксама ішла аб магчымасці аб’яднання Глыбоцкага мясакамбіната з аналагічным прадпрыемствам у Мёрах. Кіраўнік дзяржавы даручыў прапрацаваць пытанне, паколькі аб’яднаць не праблема, але перш за ўсё важны вынік.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Глыбокім сабраў нараду па пытаннях развіцця аграпрамысловых аб’яднанняў Віцебскай
вобласці.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер складваецца цудоўны момант для развіцця сельскай гаспадаркі і экспарту прадуктаў харчавання.
«Цяпер свет ламаецца на калена, ідзе  перадзел свету, а мы тут разважаем, – заявіў Аляксандр Лукашэнка. – Самае галоўнае – дайце кіраўнікам права прымаць рашэнні. У тым ліку і кадравыя. Цяпер момант такі. Момант цяжкі, але ў той жа час шыкарны момант. Расія адкрыта. Нам адкрываецца цудоўная магчымасць. І грошы доб-
рыя. Нас расійскі рубель што, не задавальняе? Задавальняе. Мы можам паліва купіць, сыравіну, рэсурсы. Для сельскай гаспадаркі лепшага часу не будзе».
Прэзідэнт упэўнены, што беларускія прадукты харчавання будуць запатрабаваны і ва Украіне: «Вайна закончыцца ва Украіне. Там жа ўсё разбіта. Ці пасеюць яны яшчэ ў гэтым годзе. Таксама трэба людзей карміць – 40 мільёнаў. Мы і так на
$7 мільярдаў там гандлявалі (аб’ём двухбаковага
гандлю. – Заўвага БЕЛТА). Прадавай, калі ласка».
Заходнія санкцыі адкрываюць новыя магчымасці для беларускіх сельгасвытворцаў, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«Момант такі: з аднаго боку, вельмі цяжкая сітуацыя. Душыць нас будуць разам з Расіяй пастаянна. Вы ж бачыце, што яны нас уключаюць у спісы, каб Расія праз Беларусь не абышла санкцыі, гэта значыць за кампанію. Але мы ж разумеем, што ім трэба загубіць нас, давесці да ўзроўню Украіны і назаўжды разабрацца з гэтым, – адзначыў  Аляксандр Лукашэнка. – Але з другога боку, для вас, аграрыяў, і для тых, хто вырабляе сельгастэхніку, – шчасце».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што заходнія санкцыі – гэта магчымасць умацавацца на рынках, асабліва расійскім.
«Гэта магчымасці, гэта шанц. Калі мы гэтым шанцам не скарыстаемся, ніколі наша сельская гаспадарка не ўстане з каленяў, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Таму сёння трэба праз любыя цяжкасці, складанасці, сцяўшы зубы вытрымаць гэты і, магчыма, наступны год. І мы перабудуемся, і будзем працаваць нармальна. Але вы павінны для таго, каб падняцца з каленяў, атрымаць прадукцыю і прадаць».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць наяўнасці моцнага эканамічнага фундаменту для забеспячэння незалежнасці дзяржавы, а для гэтага ў сваю чаргу важны ўклад кожнага на сваім рабочым месцы і ініцыятыўнасць.
«Гультайства недапушчальна. Нават калі лапатай трэба заўтра зямлю перакапаць. Няўжо вы не адчуваеце, якая сітуацыя?! Мы хочам быць незалежнымі, а паварушыцца на гэту незалежнасць ніхто не хоча. Ад членаў Урада да даяркі, – сказаў Кіраўнік дзяржавы. – Таму калі вы выбралі гэту незалежнасць, давайце працаваць. Што тут вы мне гэтыя лічбы круціце-верціце. Трэба малако і мяса! У вас ёсць вытворчыя магутнасці, перапрацоўчыя. Загрузіце іх, і я да вас прэтэнзій мець не буду. Тады ў вас будуць грошы».

Па матэрыялах БЕЛТА.