Расціце, дрэвы, вялікімі. У Ляхавіцкім раёне працуюць студатрады

1 сакавіка стартаваў маладзёжны рэспубліканскі промапраект «Выбіраем студатрад». На гэтым тыдні закіпела  работа на Ляхавіччыне. Ды не арганізацыйна-папяровая – працоўная. На базе Ляхавіцкага лясгаса створаны шэсць экалагічных студатрадаў, кожнаму з якіх прысвоена імя вядомага земляка ці ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, герояў нашага часу – у студатрадаўскім руху ёсць такая патрыятычная акцыя.

Напрыклад, у Ляхавіцкім аграрным каледжы дзейнічаюць чатыры студатрады, адзін з якіх носіць імя першага дырэктара навучальнай установы Кацярыны Інтарынавай.  Яшчэ два атрады арганізаваны з навучэнцаў Востраўскай і Тухавіцкай школ.
– Юнакі і дзяўчаты да 1 красавіка садзяць на месцах высечкі лясныя культуры – хвою і бярозу. Шчыруюць яны на тэрыторыі Востраў-скага, Крывошынскага і Ляхавіцкага лясніцтваў. Такое маладзёжнае лесааднаўленне, лічу, на карысць: рабяты вучацца сумленна працаваць, і ў іх фарміруюцца беражлівыя адносіны да прыроды. Той, хто пасадзіў хоць адно дрэва, упэўнена, ніколі не будзе іх ламаць, – падкрэслівае намеснік дырэктара лясгаса Наталля Адаменка.


Ляснічы Востраўскага лясніцтва Кацярына Бародзіч адзначае, што рабяты працуюць добра, з ініцыятывай – за дзень высаджваюць каля пяці тысяч сеянцаў. Галоўнае пры пасадцы – захоўваць тэхналогію, што і робяць юныя лесаводы.
З ўдзельнікамі студ-атрадаў заключаны працоўныя дагаворы падраду і праведзены абавязковыя інструктажы па ахове працы. Навучэнцы школ маюць працоўныя кніжкі. А па выніках дзесяці дзён атрымаюць і зарплату.
Камісар студатрада імя Карвата Востраўскай СШ  Лізавета Камісарчук дзеліцца, што школьнікі з інтарэсам прыступілі да новага віду дзейнасці. Штодзень, пасля заняткаў, яны спяшаюцца на працу і на стомленасць не скардзяцца.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч расказвае, што да экалагіч-нага студатрадаўскага руху напачатку краса-віка плануецца далучыць школьнікаў з Ліпскай і Малагарадзішчанскай школ.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.