Дыялог на летнюю тэму. Як разнастаіць летні адпачынак ляхавіцкіх школьнікаў?

Якім бачаць сваё лета школьнікі і чым жадаюць напоўніць вольны час на канікулах – гэтыя і іншыя пытанні ўзнімаліся 22 сакавіка падчас дзейнасці дыялогавай пляцоўкі, дзе ў цэнтры ўвагі была занятасць падлеткаў. Месцам сустрэчы дарослых (прадстаўнічых асоб) і лепшых навучэнцаў райцэнтра стаў кінатэатр «Кастрычнік» – адна з кропак адпачынку ляхавіцкай моладзі.

Арганізатар мерапрыемства – намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Мацкевіч лічыць, што сёння дарослыя планаваць летні адпачынак павінны ў суаўтарстве з навучэнцамі. Сучасныя хлопчыкі і дзяўчынкі маюць мноства ідэй, меркаванняў, як цікава і карысна правесці вольны час.
Як пацвярджэнне – прапановы старшакласнікаў гарадскіх школ, дзе напярэдадні правялі анкетаванні і апытанні па тэме «Лета-2022». Што чакаюць яны ад летніх канікулаў?
Прадстаўнікі кожнай навучальнай установы выказалі свае пажаданні, сярод якіх і дыскатэкі ў парку, футбольныя турніры на спартпляцоўцы на Інтэрнацыянальнай, флэшмобы, гульні-конкурсы, рознатэматычныя квэсты, адкрыты мікрафон і г. д.
Прычым нашы юныя землякі не хочуць быць староннімі назіральнікамі пры падрыхтоўцы мера-прыемстваў, а, напрыклад, могуць складаць плэйліст дыскатэкі, каб як мага больш моладзі стала яе ўдзельнікамі.
Трэба дадаць, што навучэнцы жадаюць сумяшчаць адпачынак з працай. На арганізацыі працоў-най занятасці падрабязна спынілася намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Пабягайла. Яна расказала пра працягласць работы і яе асаблівасці, памер заробку і расцэнкі на работу, а таксама дакументы, якія неабходна мець для працаўладкавання: заяву ад непаўналетняга аб прыёме на працу, для рабят ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў патрабуецца згода аднаго з бацькоў у пісьмовай форме, медыцынская даведка.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч растлу-мачыла перспектывы і бонусы студатрадаўскага руху, акрэсліла працоўныя магчымасці. Плануецца, што школьнікі будуць залічаны ў працоўныя рады жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сельгаспрадпрыемстваў. У студатрады могуць прэтэндаваць члены БРСМ з 14-гадовага ўзросту са станоўчай характарыстыкай з месца вучобы. Патрабуецца таксама пісьмовая згода бацькоў, заключэнне медкамісіі.
Варыянтамі культурнага адпачынку моладзі падзяліліся дырэктар ГДК Мікалай Ламака і кіраў-нік кінатэатра Аляксандр Мядзвецкі.
Мікалай Ламака запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак у гурткі, якія працуюць у ГДК і маюць цікавыя напрацоўкі. У кінатэатры таксама чакаюць сваіх гледачоў і стараюцца заваяваць у іх папулярнасць. Акрамя сучаснага кінаабсталявання, тут маецца ўтульная зала, кафэ, у наяўнасці і більярдны стол.
Пра спартыўнае лета і аздараўленне навучэнцаў прысутным расказалі дырэктар СДЮШАР Валян-ціна Русакевіч і галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Іна Зубік.
Дыялог атрымаўся сапраўды адкрытым і ціка-вым. Рабяты выказвалі свае меркаванні па летнім адпачынку і задавалі хвалюючыя іх пытанні. Да чэрвеня яшчэ дастаткова часу, каб лета-2022 засталося ў памяці рабят яркімі імгненнямі і пакінула шмат фотагісторый. Канешне, у справе арганізацыі занятасці непаўналетніх важнае значэнне мае зацікаўленасць бацькоў заняткамі сваіх дзяцей. Лета павінна быць бяспечным і правільным.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА