Прафесія, прызванне, мастацтва. У Ляхавічах прайшла раённая канферэнцыя «Педагог: прафесія, прызванне, мастацтва»

У дружнай педагагічнай сям’і Ляхавіччыны заўжды з асаблівым клопатам ставяцца да маладых спецыялістаў. Больш вопытныя калегі з гатоўнасцю дзеляцца сваімі напрацоўкамі, ведамі.


Настаўніцтва запатрабавана і ў гарадскіх, і ў сельскіх установах адукацыі. З інтарэсам маладыя педагогі ўдзельнічаюць у разнастайных конкурсах, фестывалях. З мэтай выяўлення і падтрымкі маладых і актыўных педработнікаў, якія валодаюць эфектыўнымі метадамі, прыёмамі і сродкамі, тэхналогіямі навучання, праведзена раённая канферэнцыя «Педагог: прафесія, прызванне, мастацтва».
Кожны ўдзельнік (педагог, які працуе ад трох да пяці гадоў) прадставіў на суд журы інфармацыю пра свае прафесійныя дасягненні, відэазапісы ўрока, прэзентацыю на тэму «У мяне гэта добра атрымліваецца». Пераможцай прызнана настаўнік матэматыкі гімназіі Паліна Белавус, дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана настаўнік англійскай мовы СШ № 1 Кацярына Сініла, трэцяе месца ў настаўніка-дэфектолага ясляў-сада № 3 Крысціны Давідоўскай.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі райвыканкама, падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».
Галіна КАНЬКО.

Фота з сайта аддзела па адукацыі райвыканкама