Падарылі дзецям радасць

14 мая ў Спецыялізаваны Дом дзіцяці г. Пінска прыбылі доўгачаканыя падарункі. Цэлы месяц дабрачынная тэлефонная лінія 8-902-101-3333 збірала сродкі для таго, каб даставіць радасць малышам.
З 5 красавіка па 5 мая кожны нераўнадушны мог пазваніць, ахвяраваўшы 4700 рублёў, тым самым дапамагаючы сіротам. За гэты час паступіла больш за 2000 званкоў. Гэта дазволіла купіць усё неабходнае для Дома дзіцяці на суму 8,5 млн. рублёў.
Сярод падарункаў дзіцячая мэбля, арэлі, тавары медыцын-скага назначэння, памперсы, фарба для афарбоўкі гульневага абсталявання, посуд, новыя гаспадарчыя прыналежнасці. Як гавораць самі работнікі Дома дзіцяці, часам не хапае, здавалася б, бытавых рэчаў, якія напрамую не звязаны з выхаванцамі, але іменна дзякуючы гэтым рэчам аблягчаецца работа персаналу, а дзеткі атрымліваюць належны догляд і клопат.
Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Здароўе ў ХХІ стагоддзе”, работнікі і малышы Пінскага Дома дзіцяці дзякуюць усім, хто пазваніў, хто адгукнуўся.
Увага! Дабрачынная тэлефонная лінія працягвае работу. Толькі цяпер дапамогі чакаюць малышы з Магілёўскага спецыялізаванага Дома дзіцяці для дзяцей з арга-нічным паражэннем ЦНС з парушэннем псіхікі. Як і раней, пазваніўшы па тэлефоне 8-902-101-3333, прама зараз вы можаце ахвяраваць 4700 рублёў хворым дзеткам. Гэтая сума будзе ўключана ў ваш рахунак аплаты за гарадскі тэлефон. Першыя 10 секунд пасля званка, у час якіх аператар тлумачыць умовы праекта, з’яўляюцца бясплатнымі. Каб званок стаў дабрачынным, неабходна дачакацца слоў падзякі.
Гэтыя дзеці толькі пачынаюць свой жыццёвы шлях. Яны такія маленькія, але ўжо ведаюць пра жыццё больш, чым іх равеснікі ў сем’ях. Дапамажыце дзеткам, якія так маюць патрэбу ў вашай падтрымцы!
Юлія МЯЛЕШКА, менеджэр па сувязі з грамадскасцю МДГА “Здароўе ў ХХІ стагоддзе”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *