Перад законам усе роўныя

Карупцыя ўяўляе рэальную пагрозу развіцця грамадства, правам і законным інтарэсам грамадзян, падрывае прынцыпы дзяржаўнага кіравання, роўнасці ўсіх перад законам.
Да карупцыйных праяўленняў аднесены такія злачынствы: крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі; кантрабанда, здзейсненая службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў; легалізацыя (“адмыванне”) матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам, здзейсненая службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў; фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў; злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі з карыснай або іншай асабістай зацікаўленасцю; бяздзейнасць улады або службовымі паўнамоцтвамі з карыснай або іншай асабістай зацікаўленасцю; перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыснай або іншай асабістай зацікаўленасцю; службовы падлог; незаконны ўдзел у прадпрымальніцкай дзейнасці; атрыманне хабару; дача хабару; пасрэднасць у хабарніцтве; атрыманне незаконнага ўзнагароджання служачым дзяржаўнага апарата, які не з’яўляецца службовай асобай, злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяз-дзейнасць улады, здзейсненыя з карыснай або іншай асабістай зацікаўленасцю (воінскае злачынства).
З улікам Закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй” распрацавана і Дзяржаўная праграма супрацьдзеяння карупцыі на 2010 год, якая ўяўляе комплексную сістэму антыкарупцыйных мер, накіраваных на забеспячэнне ўзгодненага выканання дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі арганізацыйна-прававых, эканамічных, адукацыйных і прафілактычных мерапрыемстваў па барацьбе з карупцыяй.
За 2009 год у судзе Ляхавіцкага раёна разгледжана адна крымінальная справа па факце крадзяжу, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйных памерах.
За першы квартал 2010 года такіх спраў у судзе Ляхавіцкага раёна не разглядалася, што сведчыць пра станоўчую антыкарупцыйную дынаміку.
Вольга ЗЕЛЯНКО, кансультант суда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *