Навука заставацца здаровым

І працягваць удасканальвацца ў гэтай навуцы не позна ніколі і нікому. А галоўнае – працаваць у поўнай адпаведнасці з яе правіламі, нормамі, пастулатамі  і патрабаваннямі. Пра гэта і многае іншае ішла размова на нядаўнім куставым мерапрыемстве ў Ляхавіцкім лясгасе.

Мінулы вытворчы год праходзіў пад шыльдай Года бяспечнай працы ў энергетыцы. 2022-і стаў Годам бяспечнай працы ў лясной гаспадарцы і дрэваапрацоўцы. Распрацаваны і ўжо некалькі месяцаў ажыццяўляюцца адпаведныя назве меры. Іх мэта – прафілактыка, работа па недапушчэнні няшчасных выпадкаў на вытворчых магутнасцях галіны, падчас работы ў лесе і з прадукцыяй лесу. За ідэал лічыцца выхад на нулявы траўматызм. Што гэтаму паспрыяе, дзяржаўны інспектар Баранавіцкага міжраённага аддзела дзяржаў-
най інспекцыі працы Эдуард Сліва разважаў у выступленні на вучэбным семінары з кустом індывідуальных прадпрымальнікаў з Баранавіцкага, Ганцавіцкага і Ляхавіцкага раё-наў па пытаннях бяспечнага вядзення лесанарыхтоўчых работ, які прайшоў на базе Ляхавіцкага лясгаса. Акрамя таго, дзяржінспектар расказаў аўдыторыі пра сітуацыю з няшчаснымі выпадкамі ў лясной і не толькі гаспадарцы, засяродзіў увагу на найбольш тыповых парушэннях тэхнікі бяспекі пры выкананні спектра работ у лясной гаспадарцы, пачынаючы з падрыхтоўкі лесасек і валкі лесу і да ўборкі высякальных рэшткаў.
Адкрыў вучобу прадпрымальнікаў-лесанарыхтоўшчыкаў дырэктар Ляхавіцкага лясгаса.
– На навучальным семінары раскажам і пакажам, як працуюць нашы вальшчыкі, лесанарыхтоўчая тэхніка і ўвогуле, як усё павінна быць на лесасецы. Мэта – нагадаць пра важнасць здароўя кожнага чалавека, неабходнасць быць на рабоце выключна ўважлівым, – па-дзелавому вітаў гасцей Сяргей Амбражэй.
Удзельнікі вучобы ў падрабязнасцях прайшліся па ўсіх этапах арганізацыйна-вытворчага ланцуга лесанарыхтоўкі з пазіцыі іх бяспекі.
Было прадэманстравана тэматычна-павучальнае кіно. Фільм ажывіў прыёмы бяспечнай эксплуатацыі бензаматорных піл, з дапамогай якіх метадаў эфектыўна і бяспечна зняць дрэва, якое завісла, і шэраг іншых карцінак вядзення лесанарыхтоўчых, а таксама
спадарожных і сумежных ім работ.
Тэорыя актавай залы адміністрацыйнага будынка лясгаса была замацавана практыкай адной з лесасек, размешчаных ва ўгоддзях Ляхавіцкага лясніцтва, куды вучэбны семінар адправіўся ў поўным складзе. Але перш чым зрабіць крок у абазначаную сігнальнай стужкай небяспечную зону, кароткі інструктаж па правілах паводзін і мерах бяспекі, якія дзейчаюць унутры перыметра гэтай самай стужкі. І, канешне ж, належная экіпіроўка, якая робіць чалавека асабліва заўважным, максімальна дэмаскіруе яго ў лесе, будаўнічая каска засцерагае на выпадак падзення з вышыні галін і сукоў дрэў.
Спачатку паслухалі ляснічага, як, у якой паслядоўнасці,
з дапамогай якога інструментарыя і на што павінна ажыццяўляцца правільная валка дрэва. Як аказалася, для гэтага неабходна прыняць да ўвагі шэраг фактараў. Напрыклад, сілу і вектар ветру, асаблівасці канфігурацыі кроны дрэва,
ступень яго вертыкальнасці. Прадугледжаны і стандарты параметраў валкі: прарэз, надрэз, недарэз. Дарэчы, як неаднойчы падчас семінара прагучала, іменна параметры валкі на практыцы нярэдка не выконваюцца. Гэта – патэнцыяльная небяспека, ад якой шлях да траўмы просты і кароткі. А як быць павінна, прадэманстраваў у сваім паказальным «выступленні» ўмелы і вопытны спецыяліст сваёй
справы – вальшчык Ляхавіцкага лясгаса Аляксандр Лешык.
Пад пілой майстра-лесанарыхтоўшчыка «паказальная» елка ўпала тэхналагічна правільна і туды, куды і павінна была.
Аддалена, хоць і ў лакацыі лесасекі працавала і лесанарыхтоў-
чая машына. Але гэта ўжо зусім іншае слова ў лесанарыхтоўцы. Абсалютна непадобныя кубаметры нарыхтаванай драўніны, асабліва высокія тэмпы работ і новая тэхналагічнасць у распрацоўцы дзялянак лесу.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.