Тое, што нас вызначае. Шчасце і сур’ёзная адказнасць – быць у гэтае дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь – на плошчы Дзяржаўнага флага ў сталіцы

Свой сцяг, герб, гімн – свой шлях развіцця. І гэта нагода для гонару, нагода берагчы той мір, які для нас здабывалі героі Вялікай Айчыннай. Шчасце і сур’ёзная адказнасць – быць у гэтае дзяржаўнае свята – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь – на плошчы Дзяржаўнага флага ў сталіцы, побач з тымі, хто прысвяціў нашай незалежнай краіне, без перабольшання, жыццё.

Загучаў Дзяржаўны гімн. Рука на сэрцы, словы ад душы з разуменнем кожнага радка, пранікнёна заспявалі беларусы. Гэта не проста словы, гэта наша гісторыя, лёс, нашы здабыткі і той шлях, які мы прайшлі, каб знайсці сваё месца на карце свету.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – 
радасці сцяг!

Гэта наша каларыстыка, гэта наш сцяг мы узнімаем, калі чарговы раз гучыць пераможная Беларусь. Гэта наш сцяг, які ведае і бачыў, колькі намаганняў прыклалі беларусы, каб сёння мець тое, што цяпер сталі лічыць звычайным. Наш МІР – вялікая каштоўнасць, нашы дзеці выхоўваюцца пад пяшчотным беларускім сонцам, мы годна абараняем нашу дзяржаву, у нас свой стрыжань у палітычным жыцці, свае арыенціры, ніякіх двайных стандартаў быць у нас не можа… Мы адрозніваемся ад іншых. У тым ліку, нас вызначаюць і нашы дзяржаўныя сімвалы. Пра гэта гаварыў у сваім выступленні Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка. Як заўжды, словы Кіраўніка дзяржавы актуальна адказалі на парадак дня. Мы ўвасобілі ўсё лепшае ў нашы  сімвалы, таму ў беларусаў, ёсць дакладны адказ на пытанне, чаму менавіта такія сцяг і герб сёння вядуць нас па незалежным мірным шляху.
Пранікнёнае выкананне Дзяржаўнага гімна аб’яднала беларусаў у адным памкненні ніколі не здрадзіць Радзіме. Рука на сэрцы –
як самае шчырае прызнанне і моцнае абяцанне «любіць Беларусь!». Такт гімна гучаў ва ўнісон з нашым сэрцабіццем. Хвалюючы
момант. Момант, які запомніцца на ўсё жыццё.
Прыемна ўсведамляць, што сярод тых, хто ў гэты дзень прынёс клятву вернасці Дзяржаўнаму флагу Беларусі, і ляхавіцкая моладзь.
Жыццё ўжо не аднойчы прадэманстравала нам, што значыць простае беларускае шчасце. Так давайце гэта шчасце берагчы, не разменьвацца, думаць і адчуваць сэрцам, быць патрыётамі. Мы, беларусы, аб’яднаныя сцягам нашай незалежнасці, у якім мір і згода, будзем гучаць заўсёды годна і моцна, ярка і няскорана. Пакуль у нас ёсць свая гісторыя, пакуль жыве памяць, пакуль удзячныя нашчадкі берагуць святое, пакуль наш чырвона-зялёны сцяг натхняе нас на перамогі.
P.S. Сапраўднае шчасце,наша надзея, што юная змена зберажэ Беларусь такой жа моцнай, адчуваецца, калі падчас святочных урачыстасцей гучыць гімн, а нашы піянеры пяюць яго з разуменнем, калі ганарова аддаецца піянерскі салют, значыць, выхавалі патрыётаў!

Маргарыта  КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.