У ЦКРНіР прайшло пасяджэнне бацькоўскага клуба “Міласэрнасць”

У ЦКРНіР прайшло пасяджэнне бацькоўскага клуба “Міласэрнасць” на тэму “Як навучыць дзіця з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця жыць у свеце людзей”. Яго ўдзельнікі – бацькі і педагогі. Сярод гасцей – рэгіянальны спецыяліст па сацыяльнай рабоце беларускага дзіцячага хоспіса ў Брэсцкай вобласці Алена Кавалевіч. Яна правяла з бацькамі трэнінг і майстар-клас “антыстрэс”, расказала пра спосабы паляпшэння якасці жыцця дзіцяці, які цяжка хварэе, дала дзейсныя парады бацькам.
Адзін з момантаў сустрэчы – бацькі разам з дзецьмі малявалі карціны, якія прымуць удзел у выставе-аукцыёне ў Брэсце.
Інструктар ЛФК Ала Плотка правяла з прысутнымі дыхальную гімнастыку для тых, хто перахварэў кавідам.
Пасяджэнне завяршылася гутаркай за круглым сталом, дзе педагогі з бацькамі ў чарговы раз пераканаліся ў тым, што ўсе дзеці таленавітыя і ім гарантуецца педагагічная дапамога і падтрымка.
Таццяна ЗАЎГАРОДНЯЯ, педагог сацыяльны ЦКРНіР.