«Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напіткаў». Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 11 мая 2022 г. № 465 «Аб абмежаванні часу продажу алкагольных напіткаў»

На падставе абзаца другога пункта 5 артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. № 429-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Абмежаваць на тэрыторыі Ляха-
    віцкага раёна продаж алкагольных напіткаў у гандлёвых аб’ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на аб’ектах грамадскага харчавання на разліў:
    з 00.00 да 24.00 30 мая 2022 г. –
    у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да ўрачыстага мерапрыемства «Апошні званок» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
    з 8.00 10 чэрвеня 2022 г. да 8.00 11 чэрвеня 2022 г. – у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;
    з 00.00 да 24.00 1 верасня 2022 г. – у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да ўрачыстага мерапрыемства «Дзень ведаў».
  2. Абмежаванні, указаныя ў пункце 1 данага рашэння, не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напіткаў гандлёвымі аб’ектамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, для правядзення рытуальных абрадаў, вясельных і юбілейных урачыстасцей.
  3. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».
  4. Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня М. М. Мароз.
Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.