В Ляховичском районе на водохранилище утонула женщина


Як паведаміў старшыня раённага савета Асвода Віктар Прыхач, вечарам у мінулую нядзелю на вадасховішчы паміж населенымі пунктамі Набярэжная і Мінічы патанула 48-гадовая ляхавічанка. Устаноўлена, што яна разам з сынам 1999 г.н. прыехала на таксі паплаваць. Малады чалавек на нейкі час адцягнуў увагу ад вады, а пасля ўбачыў маці без прыкмет жыцця ў 15 метрах ад берага… Праваахоўныя органы высвятляюць прычыны трагедыі.
Вядома, што гэты вадаём не ўваходзіць у спіс афіцыйна зарэгістраваных зон адпачынку. І купанне там забаронена