Памяць на ўсе пакаленні

Для беларусаў 22 чэрвеня дата асаблівая – сумная і адначасова надзвычай важная. Гэта напамін  пра каштоўнасць міру і гераізм абаронцаў Айчыны, які чэрпае свае вытокі ў бязмежнай любві да Радзімы і землякоў, адданасці сваёй зямлі і сям’і. Гэта запавет памятаць сваю гісторыю і рабіць з яе высновы. Гэта наказ не дазволіць забыць праўду і не даць перапісаць гістарычныя факты.

Напярэдадні памятнай даты каля помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Завінне – патрыятычны працоўны дэсант. Педагогі і выхаванцы прышкольнага лагера Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу старанна прыбіраюць, чысцяць, полюць. Хлопчыкі і дзяўчынкі, нягледзячы на юны ўзрост, ведаюць гісторыю помніка і перакананы, што займаюцца вельмі патрэбнай справай. Варвара Вярбіла (на фота справа) робіць усё з асаблівым гонарам:
яе прадзед Марк Петрашэвіч – таксама герой Вялікай Айчыннай вайны.
Малагарадзішчанскія школьнікі шэфствуюць не толькі над гэтым месцам. Штогод яны наводзяць парадак і на завінскай горцы каля памятнага знака на месцы першых у нашым раёне баёў падчас Вялікай Айчыннай вайны. І гэта – самы дзейсны ўрок памяці.
Святлана СТЫКУЦЬ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.