3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Ляхавічане Віталій, Вольга і Рома Толкачы

Сэрца там, дзе Радзіма! Беларусь гэтымі днямі адзначае сваё галоўнае свята. У Ляхавічаў – яшчэ і юбілей.

Паважаныя ЗЕМЛЯКІ!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 530-годдзем горада Ляхавічы!
Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з важнейшых падзей айчыннай гісторыі – вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для беларусаў гэтая дата з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы.
Ляхавічы ў гісторыі незалежнай краіны – багаты край з вялікай духоўнай спадчынай і традыцыямі рэлігійнай талерантнасці, адкрытай гасціннасці і дабра. З году ў год горад становіцца ўсё больш утульным і камфортным для жыцця, нарошчвае эканамічны патэнцыял, будуе жыллё, мадэрнізуе інфраструктуру.
Дарагія сябры! Прыміце словы глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто кожны дзень сваімі ідэямі, працай і талентам уносіць уклад у развіццё і добраўпарадкаванне горада. Асаблівыя словы падзякі – нашым ветэранам, пакаленню, якое заклала трывалы падмурак цяперашніх і будучых дасягненняў.
У гэты святочны дзень усім землякам жадаем добрага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму, душэўнага міру і сямейнай згоды. Няхай заўсёды будзе паспяховым наш родны горад-юбіляр на прасторах незалежнай і квітнеючай краіны! 

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіччыны!

Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дата 3 ліпеня ўвайшла ў нашу гісторыю яркай старонкай гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Айчыны.
Ад усёй душы выказваю ветэранам Вялікай Айчыннай вайны шчырую ўдзячнасць за гераічны подзвіг, за мір, які вы прынеслі ў нашы дамы. Дзякуй за матэрыяльную і духоўную спадчыну, спакой на нашай беларускай зямлі.

Паважаныя ляхавічане! У гэтыя дні – сардэчныя віншаванні з Днём горада! Усё, чым знакаміты горад, –  заслуга многіх пакаленняў, якія ўнеслі неацэнны ўклад у яго стварэнне і развіццё.
Дзякуй за вашу працу, любоў і адданасць свайму гораду, клопат пра яго. Толькі ўсім разам па сілах захаваць яго прыгажосць, зрабіць яшчэ больш камфортным.
Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, новых працоўных здзяйсненняў на агульную карысць, адзінства і згуртаванасці ў вырашэнні  важных задач. Няхай у кожнай сям’і пануюць мір і любоў, а кожны новы дзень прыносіць усім толькі радасць, добры настрой і ўпэўненасць у будучыні.

Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.