На протяжении многих лет кражи являются самыми распространенными преступлениями, совершаемыми на территории Ляховичского района

Нярэдка прадметам крадзяжу становіцца веласіпед. Ужо сёлета зарэгістравана 4 падобныя факты.
Прычыны і ўмовы такіх злачынстваў практычна аднолькавыя: з аднаго боку – жаданне пэўнай катэгорыі грамадзян незаконна атрымаць матэрыяльную выгаду, з другога – бестурботнасць грамадзян і адсутнасць належнага кантролю за сваёй маёмасцю. Часцяком гаспадары веласіпедаў самі ствараюць надзвычай спрыяльныя для патэнцыяльных злачынцаў умовы: пакідаюць двухколыя транспартныя сродкі без нагляду ў дварах жылых дамоў, пад’ездах шматкватэрнікаў, незачыненых гаспадарчых пабудовах.
Вельмі тыповы выпадак. Ляхавічанка захоўвала дзіцячы веласіпед на лесвічнай пляцоўцы шматкватэрніка. Дом быў абсталяваны кодавым замком, таму жанчына меркавала, што маёмасці нішто не пагражае. Памылілася… Веласіпед выпадкова заўважыў неаднаразова судзімы (у тым ліку і за крадзёж веласіпедаў) жыхар вёскі Мыслабаж, які аднойчы позна вечарам прыйшоў да свайго знаёмага, што жыў у тым самым пад’ездзе. Чужую рэч ён прыхапіў з сабой, каб пасля прадаць. Аматар чужых веласіпедаў прызнаў сваю віну, кампенсаваў шкоду і быў асуджаны судом Ляхавіцкага раёна да 6 месяцаў арышту.
Трэба адзначыць, што раскрыццё такога віду злачынстваў уяўляе пэўную складанасць з-за адсутнасці ў большасці выпадкаў ідэнтыфікацыйных пазначэнняў на веласіпедах, з-за лёгкасці збыту крадзенага. Таму прасцей свой веласіпед абараніць ад злачынных замахаў, чым потым чакаць, пакуль яго знойдуць.
Іна ДЗЕРМАН,
стажор на пасадзе
памочніка пракурора раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *