У Ляхавіцкім раёне праходзіць акцыя «Дапаможам сабраць дзіця ў школу»

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна з 27 ліпеня па 17 жніўня 2022 года праходзіць акцыя «Дапаможам сабраць дзіця ў школу».

ТЦСАН запрашае працоўныя калектывы прыняць удзел у акцыі і арганізаваць збор канцылярскіх тавараў (сшыткі, ручкі, алоўкі, фламастары, фарбы, лінейкі, пеналы і іншае), што пасля будуць перададзены сем’ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама шматдзетным і непоўным сем’ям, у якіх ёсць складанасці пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года.

Даведкі па тэлефонах: 6-04-20, 6-22-68, 2-17-93