Падпарадкоўваемся жніву. Сярэдняя ўраджайнасць азімага ячменю ў ААТ «Жарабковічы»– 88,9 цэнтнера з гектара

Прэзідэнт сярод іншых пытанняў на селектарнай нарадзе ўздымаў і тэму вырошчвання ячменю, акцэнтаваў увагу на неабходнасць павелічэння ўраджайнасці і плошчаў гэтай культуры.

Стратэгічна важная яна і для нашага сельгаспрадпрыемства. Сёлета ў структуры пасяўных плошчаў азімы ячмень займае 300 гектараў з чатырох тысяч засеяных збожжавымі і зернебабовымі. Прыклалі ўсе намаганні, захавалі агратэхналогію, плюс добрае насенне. І атрымалі сёлета, лічу, выдатны намалот. Сярэдняя ўраджайнасць азімага ячменю па гаспадарцы – 88,9 цэнтнера з гектара (па рэспубліцы – 51,6 цэнтнера на круг). Прыемна ўсведамляць, што гэта не толькі адзін з лепшых паказчыкаў на Ляхавіччыне, але і на Брэстчыне.
Парадаваў сёлета нас і рапс, вырошчванню якога надаём істотную ўвагу, тым больш, што ў «Жарабковічах» ёсць уласны завод па перапрацоўцы гэтай культуры. Працуе ён амаль цэлы год, зараз выкарыстоўваем у вытворчасці сыравіну мінулагодняга ўраджаю. Рапсавая ўраджайнасць – 2022 таксама радуе – 42, 4 цэнтнера з гектара, і гэта зноў адна з лепшых лічбаў па вобласці.
Прычым, добра сябе паказалі ўчасткі з рапсам не толькі на традыцыйных для нашай гаспадаркі землях, але і тальмінавіцкія тэрыторыі. Тут на круг атрымалі па 30 цэнтнераў, лічу, такі рывок наперад істотным. Дарэчы, менавіта на тальмінавіцкіх участках паспрабавалі жаць пшаніцу, ураджайнасць тутэйшых палеткаў – 50 цэнтнераў з гектара. Яшчэ некалькі гадоў назад тут пра
такое і не марылі.
Калі ўвогуле гаварыць пра жніво-2022, то сельгаспрадпрыемства падрыхтавалася па поўнай праграме, спадзяёмся перасягнуць мінулагоднія намалоты, асаблівая ўвага – на выкананне дзяржзаказу.
Адначасова ў полі ў нас могуць працаваць 18 экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, 15 адзінак тэхнікі задзей-
нічана на адвозцы зерня. Кругласутачны рэжым прадугледжаны для шасці зернеачышчальна-сушыльных комплексаў. Гатовы заўжды працягнуць руку дапамогі і іншым сельгаспрадпрыемствам Ляхавіччыны. Так, цяпер работнікі і тэхніка «Жарабковічаў» задзейнічаны на жніўных палетках
ААТ «Ляхавіцкі льнозавод».

Антон БУЛАТЫ,
дырэктар ААТ «Жарабковічы».