Аграгарадок рыхтуецца. Па ініцыятыве Ляхавіцкага райсавета дэпутатаў на добраўпарадкаванні Навасёлак пашчыравалі прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый райцэнтра

У Навасёлках кіпяць перадсвяточныя клопаты. Тыдзень-другі – і загучаць фанфары раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2022». А пакуль аграгарадок рамантуецца, фарбуецца, добраўпарадкуецца, прыгажэе з кожным днём.

– Усё ідзе па папярэднім плане. Кожная арганізацыя выконвае работы ў зоне яе адказнасці. ДРБУ-200 заасфальтавала праезную частку па вуліцы Маладзёжнай. За кошт сродкаў ААТ «Шлях новы» ўладкаваны дарожкі ў цэнтральным парку аграгарадка, часткова пафарбаваны агароджы вакол адміністрацыйных будынкаў. Пракладзена цеплатраса ад школы да дзіцячага садка. Супрацоўнікі сельвыканкама разбілі газоны і высадзілі кветкі каля будынка сельвыканкама. Запланаваныя рамонтныя работы завершаны ў падраздзяленнях Беларусбанка, пошты, магазінах райпо. Прыступілі ўжо да рамонту фасада фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Не застаюцца ў баку і аграгараджане – прыбіраюць на сваіх прысядзібных участках, фарбуюць агароджы домаўладанняў. Работы
хапае ўсім. Распрацаваны графік работ вытрымліваем, – расказвае старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандр Мацюшэнка.
А ў мінулы чацвер па ініцыятыве райсавета дэпутатаў на добраўпарадкаванні будучай сталіцы раённых «Дажынак» – Навасёлак – пашчыравалі прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый райцэнтра.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.