Прэм’ер-міністр Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер, сярод іх і ляхавічанка

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 4 жніўня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер.

Сярод узнагароджваемых і наша зямлячка — выкладчык адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Кацярына Юрчык

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Кацярына Аляксандраўна Юрчык узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».

Шчыра віншуем з заслужанай узнагародай!!!