Самі сабе майстры. У «Шляху новым» старую тэхніку не адпраўляюць на металалом, а даюць другі шанц стаць у строй

Новая тэхніка – гэта жаданы варыянт для любога сельгаспрадпрыемства. Аднак, якой бы заможнай ні была гаспадарка, пастаянна абнаўляць машынна-трактарны парк – раскоша.

З ліпеня на палях ААТ «Шлях новы» ў тэставым рэжыме на адвозцы саломы задзейнічаны стары-новы трактар «МТЗ-82». Пра гісторыю яго з’яўлення ў гаспадарцы расказвае намеснік дырэктара «Шляху новага» Дзмітрый Бубноўскі:
У нашым прадпрыемстве нямала старой тэхнікі. Ёсць варыянт адправіць яе на металалом ці паспрабаваць даць ёй другі шанц, каб яна яшчэ змагла заставацца ў страі. Выбралі другі варыянт. І пачалі з трактара «МТЗ-82»…

📌 Працяг чытайце ў  матэрыяле «Сфера – ствараць працоўную атмасферу» ў «Ляхавіцкім весніку» за 20.08.2022 г.