Закрыццё сезона. Якім быў сезон уборкі каласавых збожжавых і зернебабовых культур у Ляхавіцкім раёне ?

Сезон уборкі каласавых збожжавых і зернебабовых культур у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна фінішаваў. Якім ён сёлета атрымаўся? Даволі розным, але ж упаўне сабе спрыяльным з пункту гледжання «бункерных» вынікаў.

У параўнанні з мінулым годам, важкасць свайго сярэдняга гектара павялічылі ўсе аграпрадпрыемствы раёна. Хто на шэсць-сем, хто на дзесяць, а асобныя нават амаль на 15, а то і больш цэнтнераў. Да ліку гэтых апошніх адносіцца і ЗАТ «Белпрампрыбор», якое завяршыла ўборку з паказчыкам ураджайнасці звыш
42 цэнтнераў збажыны на круг. Гэта прыкладна на 30 пра-цэнтаў больш аналагічнага мінулагодняга паказчыка. Збожжавыя і зернебабовыя плошчы закрытага акцыянернага таварыства «размахам» не адрозніваліся – не складалі і сямісот гектараў пасеваў пшаніцы, трыцікале, аўса, рапсу, яравога і азімага ячменю. І іменна гектар зімаўстойлівага ячменю паказаў сябе найбольш прадукцыйным, калі з 40-гектарнага поля атрымалася падняць некалькі больш за дзве сотні тон збажыны – па 50,1 цэнтнера на кожным крузе…


Працяг чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў матэрыяле «Закрыццё сезона» ад 24 жніўня 2022 г.

Камбайнеры Аляксандр Дубіна і Мікалай Сокал.
Камбайнер Віктар Зубік.
Вадзіцелі Аляксей Кулак і Мікалай Бярэзіч.