Аграгарадок Падлессе адзначыў свой 469 -ты дзень нараджэння

Па традыцыі на свяце праходзілі спартыўныя гульні .

Свята прадоўжылася ўрачыстым канцэртам, дзе вакальная група Падлескага СДК ушаноўвала самую пажылую жыхарку вёскі Селезень Таццяну Фамінічну, сямейную пару Мікалая і Валянціны Глеб, якія сумесна пражылі 45 гадоў, маладажонаў Надзею і Данііла Шэўчыкаў, самуя маленькую жыхарку вёскі Дар ю Масцілоўскую, шматдзетных мам Таццяну Халопіцу, Таццяну Рабцэвіч , Наталлю Якуновіч , а таксама тых, чые двары былі адзначаны самымі прыгожымі, : Надзею Бацкалевіч, Аксану Смаршчок і Таццяну Новік. Выпускнікі станцавалі свой вальс, а будучыя першакласнікі бойка расказвалі свае вершы.

Былі ўзнагароджаны лепшыя чытачы Падлескай СБ Мікалай Глеб і Ларыса Смаршчок .

Салютам свяцілася неба, да глыбокай ночы гучала над Падлессем песня.

📌 Пра ўсё гэта расказала «ЛВ» бібліятэкар Падлескай СБ Ларыса Глеб