Школьная гісторыя: развітальны званок…

Сёння для вас гучыць апошні школьны званок. Дазвольце павіншаваць вас са значнай падзеяй — заканчэннем навучальнага года і пачаткам новага — самастойнага — жыцця. Няма ў жыцці больш важнага часу, чым пара вучнёўства. Менавіта за школьнаю партай чалавек набывае патрэбнасць і ўменне мысліць, радасць пазнання і творчасці.
Сотні новых шчаслівых дарог рассцілае жыццё перад вамі. Помніце, што чалавек славіцца добрымі справамі, а гэта і ёсць галоўная якасць дастойнага грамадзяніна сваёй краіны. Правільна асэнсаваны выбар прафесіі дапаможа кожнаму з вас напоўніць жыццё карыснымі справамі, мноствам цікавых задум і творчых планаў.
Дарагія выпускнікі! Агеньчык дабра і любві, запалены педагогамі ў вашых сэрцах, пранясіце праз усё жыццё з удзячнасцю да настаўніка. Шчаслівых вам сонечных дарог, жыццёвай утульнасці, прыемных сустрэч і верных сяброў, настойлівасці ў дасягненні мэты!
Дзмітрый Бурдук, старшыня раённага выканаўчага камітэта. Яўгеній Юрлевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *