Праблемы ўздымаюцца і вырашаюцца. У Ляхавічах прыём грамадзян праводзіў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

У мінулую пятніцу ў Ляхавіцкім райвыканкаме прыём грамадзян
і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна праводзіў начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Раманоўскі.

Кожны жадаючы мог падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця Ляхавіччыны, выкарыстанні бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, развіцці аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, выказацца наконт работы службовых асоб, устаноў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Тэндэнцыя да змяншэння колькасці зваротаў землякоў у вышэйшыя арганізацыі і органы, што назіраецца ў нашым раёне, пацвердзілася і падчас прыёму. Як адзначыў кіраўнік справамі райвыканкама Уладзімір Стыкуць, сёлета за восем месяцаў ва ўсе інстанцыі ад жыхароў раёна паступіла на 50 зваротаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аляксандр Раманоўскі акцэнтаваў увагу на тым, што дабрабыт беларусаў паляпшаецца, улады на месцах больш хутка і вынікова рэагуюць і, адпаведна, вырашаюць узнікшыя ў насельніцтва праблемы, таму і змяншаецца колькасць пытанняў,
з якімі беларусы звяртаюцца за дапамогай у абласныя і рэспубліканскія структуры, у тым
ліку ў кантралюючыя і праваахоўныя органы.
Аляксандр Раманоўскі адзначыў, што ў цэлым у Ляхавіцкім раёне адзначаецца стабільнае развіццё ў вытворчасці, эканоміцы і сацыяльнай сферы. Ёсць нямала дасягненняў, здабыткаў, прыкладаў паспяховага развіцця прадпрыемстваў, якія, нягледзячы на санкцыі, развіваюцца, пашыраюць экспарт, удасканальваюць вытворчасць, у якіх, адпаведна, паляпшаюцца ўмовы працы і павялічваецца заработная плата. У якасці прыкладу назваў СУП «Ліпнянка»…

Працяг чытайце ў матэрыяле  «Праблемы ўздымаюцца і вырашаюцца» ў «Ляхавіцкім весніку» ад 14 верасня 2022.