Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

І ўсё ж яны паўтараюцца

Нават школьнікі ведаюць, што ні ў якім разе нельга перадаваць даныя банкаўскіх картак незнаёмым людзям. Канешне ж, у курсе такіх тэлефонных разводаў і дарослыя. Ведаюць пра такога кшталту інтэрнэт-махляроў, але ўсё роўна трапляюць на іх вудачку.
Так, у жніўні падчас тэлефоннай размовы з «банкаўскім» работнікам жыхар Ляхавіцкага раёна 1988 года нараджэння паведаміў рэквізіты сваёй банкаўскай карткі і ў лічаныя хвіліны пазбавіўся 2725 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Укралі грошы і веласіпед

У адной з вёсак раёна землякі разам весела бавілі час за распіццём спіртных напіткаў. Калі мужчына заснуў, жанчына ўкрала ў яго 100 рублёў. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса. Праводзіцца расследаванне.
Днямі з гаспадарчай пабудовы ў сельскай мясцовасці невядомы злодзей украў веласіпед коштам 100 рублёў.

Тройчы без правоў

Два адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на працягу года за кіраванне транспартнымі сродкамі без вадзіцельскіх правоў, так нічаму і не навучылі маладога ляхавічаніна
2003 года нараджэння. Двойчы яго затрымлівалі за рулём аўто без права кіравання. Але, нягледзячы на гэта, малады чалавек зноў сеў за руль і быў затрыманы. Цяпер супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 3172 Крымінальнага кодэкса.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.