Мая родная мова. На Ляхавіччыне прайшоў Тыдзень роднай мовы

Родная, прыгожая, напеўная – гэта ўсё яна, беларуская мова. Як жа прыемна і цудоўна, што ў нашай краіне мову шануюць, клапоцяцца пра яе захаванне. У школьнай праграме – прадметы «беларуская мова» і «беларуская літаратура», факультатыўныя заняткі, разнастайныя гурткі, праводзяцца шматлікія акцыі, творчыя і літаратурныя конкурсы, фестывалі, выставы.

Сёлета з 19 па 23 верасня ва ўсіх установах адукацыі краіны – школах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах – па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Беларусі прайшоў тыдзень роднай мовы «Якая ты дарагая мне, мая родная мова!». Дарэчы, у Ляхавіцкім раёне з 14 школ дзесяць з’яўляюцца беларускамоўнымі.
І, канешне, раённая газета «Ляхавіцкі веснік» заўсёды была і застаецца беларускамоўнай газетай.
Праграма тыдня даволі насычаная. Творчы марафон «Мая родная мова – мова модная», анлайн-чэлендж «Льецца мова», анлайн-акцыя «Натхнёныя Бацькаўшчынай», дзе можна пазнаёміцца з відэасюжэтамі пра знакамітых беларусаў, а таксама сустрэчы з пісь-меннікамі, квэсты, квізы, гульні, чытанне вершаў і шмат чаго іншага, што можа дакладна павялічыць цікавасць дзяцей і моладзі да роднай мовы, пашырыць колькасць жыхароў краіны, якія ў сваім паўсядзённым жыцці стануць ужываць каларытную беларускую мову, адбываліся ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Своеасаблівым пачаткам тыдня можна назваць дату 16 верасня 2022 года, калі ў школах Беларусі пісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.

Школы Ляхавіччыны актыўна далучыліся да рэспубліканскага тыдня роднай мовы. Наватарскім падыходам адзначылася СШ № 2. У межах рэспубліканскай анлайн-акцыі «Натхнёныя Баць-каўшчынай» рабяты і настаўнікі падрыхтавалі відэаролік да 110-годдзя аднаго з самых вядомых беларускіх паэтаў Максіма Танка. Ужо ў сетцы інтэрнэт відэаролік ад пяціклас-нікаў гімназіі, якія чытаюць верш Петруся Броўкі «Калі ласка».
Разнапланавая праграма ў актыве Конькаўскай сярэдняй школы. Пачаўся ты-дзень акцыяй «Размаўляй са мной па-беларуску».
А далей шмат чаго цікавага і запамінальнага: прэзентацыя віншавальных паштовак, флаер-фэст, выстава-конкурс дзіцячай творчасці да 140-годдзя з дня нара-джэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа і нават гастранамічны фэст «Беларуская кухня».
Свой эксклюзіў і ў Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча. Для на-вучэнцаў 5-6-х класаў арганізавана квэст-гульня «Фальклор, фальклор – душа народа». Старша-класнікі адправіліся на віртуальную экскурсію па маршрутах, звязаных з жыццём і творчасцю Якуба Коласа і Янкі Купалы. На ўроках беларускай мовы рабяты з 2-га па
11-ы класы з інтарэсам праверылі свае веды падчас віктарыны «Мая любімая беларуская мова».
У Падлескай базавай школе хлопчыкі і дзяўчынкі напісалі сачыненне-роздум «За што я люблю родную зямлю». Адказна рыхтаваліся навучэнцы і педагогі да адкрытых вучэбных заняткаў «Запрашаю на ўрок роднай мовы…».
А творчыя здольнасці пра-дэманстравалі, удзельнічаючы ў конкурсе малюнкаў і плакатаў.
Тыдзень роднай мовы завяршыўся, але і далей беларусы будуць прызнавацца ў любві да сваёй мовы і беражліва перадаваць яе ў спадчыну наступным пакаленням.

Галіна КАНЬКО.