Ісціна – у сяўбе. У Ляхавіцкім раёне працягваецца падрыхтоўка пад ураджай будучага года

Той факт, што ўраджай збожжавых і не толькі сельгаскультур закладваецца і пачынае фарміравацца яшчэ з восені – нагадваць, а тым больш даказваць няма ніякай патрэбы. Вядомае правіла: калі, як і што пасееш падчас азімай кампаніі – тое і пажнеш наступным летам.

Чаму іменна азімыя разглядаюцца ў якасці асновы будучага вялікага хлеба, таксама з’яўляецца зразумелым. Азімым пасевам у раёне (вобласці, краіне) аддаецца абгрунтаваная перавага. Іх плошчы звычайна і відавочна пераўзыходзяць яравы збожжавы клін. Азімыя гектары, як правіла, з’яўляюцца больш прадукцыйнымі. Доказам чаму можа служыць ячмень, паказчык ураджайнасці якога ў гэтым годзе аказаўся ў раёне адным з самых высоказерневых.
Пад ураджай будучага года аграрыі Ляхавіччыны, па стане на пачатак бягучага тыдня, пасеялі каля 900 гектараў гэтай досыць ураджайнай, аднак да нядаўняга часу не вельмі папулярнай у раённых аграгаспадарнікаў сельгаскультуры. Пад ураджай-2023 пад азімы ячмень плошчы адвялі ўсе аграрныя прадпрыемствы раёна. Большасць з іх ужо адсеялася ў планавых ці з перавышэннем запланаваных арыенціраў аб’ёмах – «Белазем’е», «Шлях новы», «Ляхавіцкі», «Белпрампрыбор», «Нача», у якой ужо цэлых 200 гектараў, і фермерскія гаспадаркі са сваімі больш як трыма сотнямі пасяўных гектараў.
І работы не завершаны, працягваюцца – як у адносінах ячменю, так і ў
плане сяўбы іншых сельгаскультур азімай збожжавай групы.


ПРАЦЯГ ЧЫТАЙЦЕ Ў «ЛЯХАВІЦКІМ ВЕСНІКУ за 28 верасня

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.