1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

З удзячнасцю і цеплынёй віншуем вас, нашы шаноўныя
ветэраны, пенсіянеры, доўгажыхары, з Днём пажылых людзей!

У гэтым свяце – цяпло і сардэчнасць, павага і любоў, адзінства і пераемнасць пакаленняў.
Наша яднанне было б немагчыма без сувязі ўсіх пакаленняў у імкненні забяспечыць мір і згоду на роднай зямлі. Гарантам захавання традыцый і каштоўнасцей з’яўляецеся менавіта вы, людзі залатога ўзросту. Ваша сумленнае стаўленне да працы і сапраўдная любоў да Радзімы – гэта ўзор для ўсіх пакаленняў ляхавічан. Мы вельмі вам удзячны за мудрасць, дабрыню і цярпенне. Ганарымся вашымі дасягненнямі, не стамляемся захапляцца вашай актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй.
Сёння ў нашай краіне дзейнічае сістэма па падтрымцы і павышэнні якасці жыцця, пашыраюцца магчымасці для актыўнага даўгалецця і самарэалізацыі.
У гэты святочны дзень жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, душэўнага спакою і дабрабыту. Няхай вашы сэрцы будуць заўсёды сагрэты любоўю, увагай і клопатам блізкіх вам людзей.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.