Перазагрузка. Як працуе размешчаная ў сумежжы з чыгуначнай станцыяй «Рэйтанаў» перагрузачная пляцоўка ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»?

Інтэнсіўна, з сярэдняй нагрузкай да пяці вагонаў тарфяных брыкетаў у дзень, працуе размешчаная ў сумежжы з чыгуначнай станцыяй «Рэйтанаў» перагрузачная пляцоўка ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі».

Як ведаем, «цяпло», здабытае з тухавіцкіх тарфяных нетраў, пастаўляецца спажыўцам у тым ліку і па чыгунцы. Значная яго частка адпраўляецца за межы краіны. Як паведаміла дыспетчар перагрузачнай пляцоўкі Ляхавіцкага торфабрыкетнага завода Вольга Лагвіновіч, толькі за верасень тут было прынята, перагружана з аўтамабільнага транспарту ў чыгуначныя вагоны і адпраўлена ад-
расатам больш за пяць тысяч тон тарфянога паліўнага брыкету. Унутраныя пастаўкі склалі меншую яго частку, а вось на экспарт прыйшлося каля 3,1 тысячы тон.
Куды скіраваны замежны вектар тухавіцка-рэйтанаўскіх адгрузак?
У гэтым верасні і не толькі абсалютна пераважную частку брыкетнай прадукцыі завода «забрала» Польшча. У спісе краін-імпарцёраў значацца таксама Расійская Федэрацыя, Літва і Латвія.
Ну і, канешне ж, Беларусь. Прадукцыю завода набываюць многія гар-, райтопы краіны, многія з якіх жадаюць купляць тухавіцкі брыкет у тым ліку і ў літаральным сэнсе чыгуначнымі вагонамі. У спісе дыспетчара Вольгі Лагвіновіч значацца Брэсцкая, Магілёўская і іншыя вобласці краіны. Усяго – каля двух дзясяткаў арганізацый-пакупнікоў,
сярод якіх і айчынныя заводы па вытворчасці цэменту.

Працяг чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў нумары за 5 кастрычніка.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.