Рукаў для «запякання» корму. Дэманстрацыя работы агрэгата для плюшчэння зерня – адзін з момантаў раённага семінара

Дэманстрацыя работы агрэгата для плюшчэння зерня – адзін з момантаў раённага семінара па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў да стойлавага перыяду, што прайшоў на базе дзвюх гаспадарак – ААТ «Шлях новы» і «Нача».

Аператары ПВЗ-30 Дзмітрый Горбік і Андрэй Сцяцко з ААТ «Шлях новы».
БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Адно з пытанняў раённага семінара па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў да стойлавага перыяду тэматычным з’яўлялася толькі ў кантэксце багацця кармавога стала. А з поўным і збалансаваным кармавым сталом і зіма больш кароткая, і любыя яе халады здаюцца менш суровымі.

Семінару быў прадэманстраваны агрэгат для плюшчэння зерня. У даным выпадку – кукурузнага, але можна меркаваць, што ў якасці такога магло б выступіць і любое іншае. Галоўным тут з’яўляецца паказчык вільготнасці, як прагучала, у выпадку кукурузы ён у ідэале павінен вагацца ў межах 34–36 працэнтаў.
– Калі менш – канчатковы прадукт атрымаецца бліз-кім да мукі, больш – упаковачны рукаў будзе дрэнна ўтрымліваць сваю круглую форму, – расказаў гаспадар гэтай часткі семінара дырэктар ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш, які, як высветлілася, мае дастатковы вопыт работы з абсталяваннем падобнага кшталту.
Прадэманстраваную ў Навасёлках схему работы можна акрэсліць формулай «адзінка ў кубе»: камбайн абмалочвае зерне, пагрузчык на месцы загружае яго ў бункер-прыёмнік плюшчыльнага агрэгата, які, у сваю чаргу, завяршае тэхналагічны ланцужок нарыхтоўкі корму. Праўда, працуе даны тып плюшчылак (вытворчасці аднаго з айчынных рамонтных заводаў) «за дваіх» і, акрамя аперацыі па плюшчэнні, выконвае ўпаковачную функцыю –
напаўняе поліэтыленавы прыкладным дыяметрам паўтара метра рукаў прадуктам уласнага прыгатавання. «Каўбаса» атрымліваецца дастаткова роўнай і, што галоўнае, шчыльнай, без пустых месцаў.
Заяўленая прадукцый-насць машыны пад індэксам «ПВЗ-30» складае тры дзясяткі тон зерня за гадзіну работы. Нават калі дапусціць работу ў рэжыме «лайт» з прадукцыйнасцю ў паўтара раза больш нізкай за заяўленую, лёгка падлічыць, колькі корму яна можа прыгатаваць-назапасіць за працоўную змену. І не проста корму, а высока-пратэінавага, энергетычнага, добрага ў плане засваення буйной рагатай жывёлай.
Па словах старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Мароза, прыгатаваны па такой схеме кукурузны прадукт з’яўляецца альтэрнатывай дарагому пакупному камбікорму і сельскагаспадарчым прадпрыемствам Ляхавіччыны настойліва рэкамендаваны з разліку адной тоны на кожную карову. Хто будзе з плюшчанай кукурузай – будзе з малаком.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.