Важная падрыхтоўка. Што абмяркоўвалі на пасяджэнні Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў?

У мінулую сераду адбылося пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў.

На парадку дня – маючая адбыцца сесія. Маладыя парламентарыі вызначыліся з шэрагам пытанняў, якія стануць асноўнымі падчас будучай сесіі. А таксама ўнеслі свае прапановы наконт удзелу членаў Маладзёжнага парламента ў месячніку добраўпарадкавання, рэспубліканскай акцыі «Чысты лес».
– Прыемна бачыць актыўную моладзь, якой цікава ўсё. Прэзідыум Маладзёжнага парламента не толькі бачыць некаторыя праблемы, напрыклад, у пытанні правядзення вольнага часу моладзі, але і гатовы прапанаваць рашэнні, узяцца за рэалізацыю сваёй ініцыятывы. Я думаю, сесія будзе вельмі інфарматыўнай, у плане практычным – рэзультатыўнай, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.
Рыта Красавіцкая.
Фота аўтара.