ШАГ прайшоў у Падлескай школе Ляхавіцкага раёна

ШАГ прайшоў у Падлескай базавай школе.

Разгледжаны 2 інфармацыйныя блокі:

  1. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі
  2. Па старонках дзіцячага прававога сайта

Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, функцыянаванне і развіццё якой забяспечваецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі, не толькі дазваляе лёгка арыентавацца ў прававым полі і знаходзіць неабходныя звесткі, але і быць актыўным грамадзянінам сваёй краіны.

Былі зададзены пытанні для абмеркавання атрыманай інфармацыі. Навучэнцам прапанавалі  пазнаёміцца з галоўнай старонкай дзіцячага прававога сайта і яго асноўнымі часткамі. Пасля гэтага яны самастойна на сваіх тэлефонах паспрабавалі наведаць сайт і паспрабавалі яго магчымасці,  знайшлі адказы на свае пытанні, якія потым абмяркоўваліся сярод усіх.