Алгарытм шчырай дапамогі. Работа назіральных камісій у Ляхавіцкім раёне прадаўжаецца. На гэтым тыдні яны працавалі ў Навасёлкаўскім, Начаўскім, Жарабковіцкім, Конькаўскім сельсаветах

Вынікова – значыць, сумленна
Дастаткова пабываць толькі па адным адрасе, дзе жыве адзінокі пажылы чалавек, каб зразумець: іншы раз хапае размовы, шчырай зацікаўленасці, каб ён адчуў сваю неабходнасць.
– Канешне, нашы шаноўныя землякі залатога ўзросту, асабліва адзінокія і адзінока пражываючыя, мнагадзетныя сем’і, інва-
ліды ахоплены дзяржаўным клопатам. Акрамя таго, іх не пакідаюць без пастаяннай увагі супрацоўнікі сельвыканкамаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Істотную работу па сваіх профілях праводзяць медыкі, педагогі, сацыяльная служба, міліцыя, работ-
нікі РАНС. Разам з тым выяўленне розных праб-
лемных момантаў, а таксама прафілактычная работа па папярэджанні надзвычайных сітуацый куды больш выніковая, калі яна праводзіцца сумесна рознымі службамі. Менавіта гэта асноўны прынцып дзейнасці назіральных камісій, – расказвае намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч і дадае: – Яшчэ адзін адметны момант: у абавязковым парадку праводзім кантроль, як выпраўлены тыя ці іншыя недапрацоўкі і парушэнні.
У мінулы аўторак «ЛВ» адправіўся з назіральнай камісіяй па адрасах у аграгарадку Навасёлкі.
– У населеных пунктах нашага сельсавета пражываюць 31 адзінока пражываючы і 265 адзінокіх землякоў, 35 мнагадзетных сем’яў, 57 асацыяльных грама-
дзян, чатыры сям’і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Даводзіцца разам з іншымі дэпутамі сельскага Савета дэпутатаў, як, напрыклад, сёння з Таццянай Арлоўскай, даволі часта бываць у многіх з іх.
І калі пажылым вяскоўцам больш неабходна проста пагаварыць пра жыццё, то ў праблемныя сем’і прыходзім, каб не дапусціць супрацьпраў-
ных паводзін ці, напрыклад, для папярэджвання пажараў, узнікнення бытавых канфліктаў, – адзначае старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандр Мацюшэнка.
Хатняя гаспадыня мнагадзетная маці Алена Янушкевіч наконт работы назіральных камісій пераканана:
– Добра, што ёсць такія абходы. Прыходзяць
спецыялісты, якія правераць, ці ўсё ў спраўнасці з электраправодкай, газавым і электраабсталяваннем, пячным ацяпленнем,
ды і параду слушную дадуць. За што ім шчыры дзякуй.
– Асноўная мэта назральных камісій – папярэджванне гібелі людзей
ад знешніх прычын. І мена-
віта прысутнасць усіх суб’ектаў прафілактыкі дае магчымасць аптымальна праверыць і выявіць праблему, вырашыць яе ў максімальна кароткія тэрміны, а пры неабходнасці і аказаць матэрыяльную дапамогу на вырашэнне, – адзначае
загадчык аддзялення ТЦСАН Наталля Ісаханава.

«Дзякуй, што не забываеце»
Наступны адрас на шляху камісіі – вуліца Сонечная, дом № 21, дзе жыве 80-гадовая Марыя Буцько. Акушэрка Навасёлкаў-
скай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ірына Шалавіна папярэджвае, што напярэдадні Марыя Максімаўна скардзілася на здароўе. Аднак гаспадыня аказалася рада гасцям. І ў першую чаргу медык пацікавілася самаадчуваннем гаспадыні, памерала ціск. На пытанне Святланы Юрлевіч, якая дапамога патрэбна, пажылая жан-
чына адказала:
– Хоць здароўе і падводзіць, але пакуль па гаспадарцы спраўляюся сама: і ў хаце прыбяруся, і па двары ўсё параблю. Ды і сын вельмі часта прыязджае са Стаўбцоў, уся мужчынская работа на ім. Дзякуй, што не забываюць і былыя калегі па працы, заязджае колішні дырэктар мясцовага СДК Наталля Пражога, сусед дапамагае.
Па суседстве жыве яшчэ адна пенсіянерка 72-гадовая Марыя Глушко, якая да выхаду на заслужаны адпачынак працавала поварам у мясцовым дзіцячым садку. Інжынер РАНС Дзмітрый Новік адразу адпраўляецца паглядзець на стан пячнога ацяплення. Гаспадыня прызнаецца, што комін пакуль яшчэ не пабялілі. Адсутнічае ў доме і аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Наталля Ісаханава расказала, што некалькі гадоў назад Марыі Глушко была аказана матэрыяльная дапамога з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на набыццё газавай пліты, бо ў старой сышоў тэрмін эксплуатацыі.
– Для нас, пажылых, такі клопат патрэбны. Ведаю, што да некаторых прыходзяць сацыяльныя работнікі. Мне, слава богу, пакуль яны без патрэбы. Аўталаўка прыязджае амаль пад дом, у амбулаторыю я і сама дайду, і дзеці з унукамі часта бываюць. Але ўсё ж
прыемна, што не забываюць, вось і перад Днём
пажылых людзей прыязджалі, віншавалі, – расказвае Марыя Глушко.
Не абышла ўвагай назіральная камісія і яшчэ адну аграгарадскую мнагадзетную сям’ю, у якой выхоўваецца трое непаўналетніх дзяцей. Тут асноўная бяда – дарослыя, якія злоўжываюць алкаголем…
– Хочацца спадзявацца, што маці нарэшце ўзялася за розум. У хаце прыбраліся, дзеці накормлены. Сям’я і далей будзе пад пільным кантролем як сельвыканкама, так і міліцыі, сацыяльнай службы, аддзела па адукацыі. Задача назіральных камісій праверыць умовы, у якіх знаходзяцца дзеці: ці накормлены, наколькі выконваюцца ў доме ці кватэры правілы бяспекі, санітарны стан памяшканняў і быту. Калі парушэнні не выпраўляюцца, ідзём на крайнія меры – забіраем дзяцей ад такіх гора-бацькоў. Паўтаруся, гэта крайняя мера, стараемся яе не дапусціць, – падкрэслівае Святлана Юрлевіч.
Работа назіральных камісій прадаўжаецца. На гэтым тыдні яны працавалі ў Навасёлкаўскім, Начаўскім, Жарабковіцкім, Конькаўскім сельсаветах.