На Ляхавіччыне плануецца прышчапіць ад грыпу больш за 9200 чалавек

Сёлетняя прышчэпачная кампанія супраць грыпу выйшла на фінішную прамую. Загадчык паліклінікі УАЗ “Ляхавіцкая ЦРБ” Анатолій Панько нагадвае: для таго, каб сфарміраваўся імунітэт, неабходна своечасова вакцынавацца і пажадана зрабіць гэта да канца лістапада.

☝️Усяго на Ляхавіччыне плануецца прышчапіць ад грыпу больш за 9200 чалавек. Па стане на 9 лістапада, прайшлі супрацьгрыпозную вакцынацыю 7648 жыхароў раёна

📌 Падрабязнасці ў бліжэйшым нумары “Ляхавіцкага весніка”