Карантин. Проверьте продукцию

Некаторыя прадпрыемствы і арганізацыі раёна, фермеры і індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама гаспадары ўласных падвор’яў прадаюць сваю ці закупленую прадукцыю раслінаводства на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Па інфармацыі Рассельгаснагляду, выяўлены выпадкі рэалізацыі плодаагародніннай і іншай прадукцыі, якая належыць карантыннай праверцы, з высокай фітасанітарнай рызыкай. Не было і дакументаў, якія пацвярджаюць якасць прадукцыі.

З гэтай нагоды аблдзяржінспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін звяртаецца да сельгасарганізацый, ІП і фізічных асоб і нагадвае, што ўся прадукцыя (бульба, садавіна і агародніна, іншая сельгаспрадукцыя), якая вывозіцца ў РФ, павінна суправаджацца фітасанітарным сертыфікатам (ФСС), які выдаецца на кожную партыю (транспартную адзінку). Атрымаць яго можна ў Баранавіцкай райдзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Выдача фітасанітарнага сертыфіката носіць заяўны прынцып, гэта адміністрацыйная працэдура. Калі ж грэбаваць патрабаваннем, то расійскі бок можа ўвесці абмежаванне на пастаўку прадукцыі расліннага паходжання з Рэспублікі Беларусь.

Тадэвуш БУКОЎСКІ,

вядучы аграном-дзяржінспектар райінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *