Віншуем земляка з заслужанай узнагародай! Іван Патаповіч з СВК «Ляхавіцкі» ўзнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы

Дзяржаўных узнагарод удастоены 78 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК – указ аб узнагароджанні падпісаў Прэзідэнт Беларусі.
Сярод тых, чыя самаадданая і добрасумленная праца адзначана ордэнам Працоўнай Славы – аператар па штучным асемяненні жывёл
Іван Патаповіч (на здымку).
Віншуем земляка з заслужанай узнагародай і ганарымся!