Ляхавіччына: хто стаў лепшым у раённым конкурсе «Мы – валанцёры Чырвонага Крыжа»

Раённы конкурс «Мы – валанцёры Чырвонага Крыжа» па традыцыі праводзіцца штогод напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў. Яго мэта – падтрымка, развіццё і папулярызацыя дзейнасці валанцёрскіх атрадаў, накіраванай на аказанне дапамогі ўразлівым катэгорыям насельніцтва.


Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 10 атрадаў з устаноў адукацыі раёна, якія прадставілі на суд журы плакат, малюнак ці фотакалаж.
Лепшым валанцёрскім атрадам стаў «Пошук» з гімназіі. Другое месца раздзялілі валанцёрскія атрады «Крыніца душы» СШ № 2 і «Добрае сэрца» Падлес-кай БШ. Замкнулі тройку пераможцаў атрады «Доб-рыя сэрцы» з СШ № 1 і Малагарадзішчанскай СШ.
Тройка лідараў узнагароджана дыпломамі і падарункамі.
Міжнародны дзень валанцёра – гэта і нагода ўзгадаць прозвішчы тых, хто ўваходзіць у атрад хуткага рэагавання і медыка-сацыяльную службу «Дапамога» раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа з ліку працуючых валанцёраў: Жанна Прывольнева, Алена Дзямід, Зоя Курловіч, Святлана Яраш, Наталля Усенка і Вікторыя Салаўёва. Яны заўсёды гатовы аказаць дапамогу пажылым грама-дзянам і інвалідам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў Чырвоным Крыжы: прыбяруць у пакоях, прынясуць прадукты і лякарствы, выпішуць, калі трэба, рэцэпт. А яшчэ развеюць адзіноцтва і ўважліва выслухаюць пра жыццёвыя праблемы.
Жанна ЛЕШЫК,
старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.