Кадравы дзень. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 снежня разгледзеў кадравыя пытанні

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на назначэнне Краўчука Вадзіма Васільевіча намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. Да гэтага часу ён кіраваў Жабінкаўскім райвыканкамам.
Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні, узгадніў назначэнне старшынь чатырох райвыканкамаў, у тым ліку траіх –
у Брэсцкай вобласці.
Так, узгоднена назначэнне Кузьміча Андрэя Мікалаевіча
старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама;
Жука Рамана Барысавіча – старшынёй Маларыцкага райвыканкама;
Мятліцкага Вячаслава Валер’евіча – старшынёй Бярозаўскага
райвыканкама.
Прэзідэнт арыентуе новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады на ўважлівае стаўленне да людзей і патрабуе ўдзяліць прыярытэтную ўвагу пытанням эканамічнага развіцця. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні.
«Як я часта гавару, вы, калі ласка, дайце мне эканоміку, каб людзі былі забяспечаны настолькі, наколькі трэба. Каб прадпрыемствы працавалі, рабочыя месцы былі. Усё астатняе за мной.
Гэта ваша задача. Ну і вельмі ўважліва стаўцеся да людзей», – дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Па матэрыялах БЕЛТА