ПАВАЖАНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ І ВЕТЭРАНЫ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁНА!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК!

Сёння ад поспехаў сельскагаспадарчай і перапрацоўчай галін у многім залежыць далейшае ўмацаванне сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу і нашага раёна, і ўсёй дзяржавы.

Праца селяніна заўсёды была нялёгкай, таму і адносіліся да яе з асаблівай павагай і пашанай. Прыродная мудрасць, руплівая праца, стойкасць, цярпенне і, галоўнае, працавітасць – гэта тыя рысы, якія вызначаюць працаўнікоў вёскі.

Дзякуючы вашым старанням, прафесійнаму майстэрству, вернасці свайму прызванню і адказнасці, Ляхавіччына – з хлебам і клапоціцца пра дзень заўтрашні.

Дзякуй вам за любоў да зямлі, адданасць справе, сялянскую мудрасць і працавітыя рукі.

Разам з сардэчнымі словамі віншавання прыміце шчырыя пажаданні дастатку ў вашых дамах, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям і словы глыбокай ўдзячнасці за працу. Здароўя, невычарпальнага натхнення і поспехаў на карысць раёна, Брэстчыны і Беларусі!

Раённы выканаўчы камітэт.                                          Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *