Дарагія парафіяне! Шаноўныя госці!

“…абвяшчаю вам вялікую радасць,
якая будзе для ўсяго народа,
Бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца,
Якім ёсць Хрыстус Пан”
(Евангелле паводле Лукі 2, 10-11)

Дарагія парафіяне! Шаноўныя госці!
У гэты асаблівы час Бэтлеемскай ночы, калі чарговы раз перажываем Успамін Нараджэння нашага Збаўцы, ад сэрца прагнем скласці самыя шчырыя віншаванні.
Няхай Хрыстус, Які нараджаецца ў вашых сэрцах, адорыць вас усялякімі ласкамі: здароўем, радасцю і супакоем. Няхай Езус будзе крыніцай любові і надзеі, якая дазволіць нам з даверам паглядзець у заўтрашні дзень. Жадаем вам, каб вашыя сэрцы былі напоўнены гэтымі дарамі.
Святая Марыя і святы Юзаф, якія трывалі каля ясляў, няхай чуваюць над вамі і выпрошваюць у Свайго Сына патрэбныя на час Святаў і на кожны дзень вашага жыцця ласкі.
Спакойных, благаслаўлёных Святаў Божага Нараджэння і шчаслівага Новага года!

З найлепшымі пажаданнямі, каталіцкія святары Ляхавіцкага раёна