У Беларусі адзначаюць Дзень сацыяльнага работніка. Сёння на Ляхавіччыне на абслугоўванні 74 сацыяльных работнікаў знаходзіцца 589 землякоў

Слова, напоўненае цеплынёй і шчырай зацікаўленасцю, валодае вялікай сілай. Пра гэта добра ведаюць тыя, для каго клопат пра іншых стаў больш чым прафесіяй, –сацыяльныя работнікі. Іх прафесійныя «інструменты» – спачуванне і спагада, нераўнадушнасць і дабрыня, чуласць і міласэрнасць.

Сёння на Ляхавіччыне на абслугоўванні 74 сацыяльных работнікаў знаходзіцца 589 землякоў, сярод іх 256 пенсіянераў, чый узрост пайшоў на дзявяты дзясятак.

 Кола абавязкаў сацыяльных работнікаў не абмежавана аказаннем сацыяльна-бытавых паслуг, аплатай камунальных паслуг. Часам важна расказаць пра навіны, цікавую перадачу ці проста выслухаць адзінока пражываючага чалавека, упэўнена сацыяльны работнік Святлана Граблюк (на здымку), да якой карэспандэнты «ЛВ» завіталі напярэдадні Новага года. Яе тэрыторыя адказнасці – вёскі Ганчары, Смаленікі, Гарадзішча і Мядзведзічы, дзе яе чакаюць восем бабуль.