І ў працы, і ў спорце – майстар-клас. У Ляхавічах узнагароджаны самыя спартыўныя калектывы

У мінулым годзе землякі не толькі добра працавалі, але і змястоўна і карысна адпачывалі, з інтарэсам праводзілі вольны час і паказвалі свае здольнасці ў спорце.

Традыцыйна ў нашым раёне напрыканцы года падводзяцца вынікі круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый Ляхавіччыны.
– Летась удзел у спартакіядзе прынялі 22 арганізацыі –
больш за 450 спартсменаў-аматараў. Адзначу, што з кожным годам колькасць удзельнікаў пастаянна па-вялічваецца. Самымі актыўнымі былі прадстаўнікі рай-бальніцы, ААТ «Жарабковічы», РАНС, КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», аддзела па адукацыі, СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», лясгаса. Спадзяюся, што і ў 2023 годзе спартакіяда будзе праходзіць не менш актыўна, – адзначае галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука.
30 снежня падчас сумеснага пасяджэння сесіі райсавета і райвыканкама былі ўзнагароджаны самыя спартыўныя калектывы. Ва ўпартай барацьбе бронзавым прызёрам стала каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Серабро ў зладжанай спартыўнай каманды Ляхавіцкай райбальніцы. А пераможцай кругла-
гадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў па праве стала каманда ААТ «Жарабковічы».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.