Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Жыхарка раёна 1977 г. н., знаходзячыся на сваім працоўным месцы, з кішэні вопраткі калегі забрала 130 рублёў.
З гаспабудовы жыхара раёна зніклі пяць парасят на суму 830 рублёў.
Невядомая асоба з вясковага дома, дзе пэўны час ніхто не пражываў, выкрала маёмасць на суму 1200 рублёў.
Па фактах крадзяжоў раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальныя справы, праводзяцца расследаванні.
Ляхавічанка 1986 г. н. яшчэ ў лістападзе, знаходзячыся за рулём аўтамабіля, учыніла наезд на веласіпедыста.У выніку праведзеных судова-медыцынскіх экспертыз устаноўлена, што вадзіцель па неасцярожнасці прычыніла веласіпедысту цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Праводзіцца расследаванне, па факце ДТЗ назначаны шэраг дадатковых экспертыз.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.