Навагодні «макіяж». У Ляхавіцкім раёне назвалі пераможцаў агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне

Навагодні сезон застаўся ў памяці гараджан і гасцей Ляхавіччыны ў тым ліку і яркай ілюмінацыяй. Яна стварала цудоўны настрой і надавала райцэнтру святочны выгляд. Інсталяцыі, зробленыя камунальнікамі, упрыгожылі цэнтр горада і сталі своеасаблівымі фотазонамі, дзе дарослыя і дзеці зрабілі мноства радасных кадраў.

У Ляхавічах штогадова праводзяць агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый.
Стартавала спаборніцтва ва ўменні ярка і крэатыўна аформіць свой «участак» з 20 снежня, а фінішавала ў першы дзень студзеня. Да конкурсу падключыліся арга-нізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і гаспадары домаўладанняў, якія загадзя падалі заяўку на ўдзел. Для аб’ектыўнасці вынікаў агляд-конкурс праводзіцца па розных намінацыях, у якіх паасобку прамысловыя, будаўнічыя, транспартныя прадпрыемствы, прадпрыемствы лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сельскагаспадарчыя арганізацыі, гандлёвыя кропкі і ўстановы культуры, адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, спорту і турызму, прыватныя гаспадаркі.
Камісія ацаніла канкурсантаў згодна з зацверджанымі крытэрыямі, сярод якіх уні-кальнасць ідэі святочнага афармлення, выкарыстанне светлавога рашэння і тэхнічных сродкаў, якасць «малюнка».
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Юшкевіч у складзе камісіі не першы год і адзначае, што было вельмі складана вызначыць пераможцу сярод гаспадароў прыватных домаўладанняў. Кожны з іх прыклаў дастаткова намаганняў, праявіў нераўнадушнасць і індывідуальнасць у навагоднім «макіяжы» свайго жылля, нават выкарыстаў эксклюзіўныя моманты. Сёлета, дарэчы, прадстаўлены тры «работы» ў Ляхавічах, па адной у Ліпску і Коньках. Кожная сядзіба заслугоўвала высокай ацэнкі. Меркаванні сярод членаў камісіі раздзяліліся, і ў тэлеграм-канале «Ляхавіцкага весніка» было арганізавана галасаванне. Яго вынікі рэдакцыя перадала ў камісію, якая іх улічвала пры вызначэнні пераможцы.
Пажаданне ад усіх членаў камісіі – каб да чарговага агляду-конкурсу далучылася як мага больш прадпрыемстваў і арганізацый, якія нестандарт-на падыдуць да афармлення тэрыторый і будынкаў і зробяць навагоддзе яркім і бліскучым. А сёлетнія пераможцы ў хуткім часе атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Пераможцы агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне

Сярод прамысловых, будаўнічых, транспартных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі,
банкаўскіх арганізацый, арганізацый сувязі:

1-е месца – СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»;
2-е месца – КУМВП ЖКГ «Ляха-віцкая ЖКГ»,
ТАА «Трансэлектракамплект»;
3-е месца – ААТ «Торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі».

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый:
1-е месца – ААТ «Жарабковічы»;
2-е месца – ААТ «Нача»;
3-е месца – СВК «Ляхавіцкі».

Сярод устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя,
сацыяльнай абароны, спорту і турызму:

1-е месца – Ляхавіцкая дзіцячая школа мастацтваў;
2-е месца – аддзел па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама
(гімназія г. Ляхавічы);
3-е месца – Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма (Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы).

Сярод уладальнікаў індывідуальных жылых дамоў:
1-е месца – Святлана Баўтрукевіч (г. Ляхавічы),
Антаніна Касцюкова (г. Ляхавічы);
2-е месца – Сяргей Купчынскі (аг. Конькі);
3-е месца – Аляксандр Хмарук (аг. Ліпск),
Дзмітрый Чаранкевіч (г. Ляхавічы).