Волонтерское движение становится все более популярным среди учеников школ Ляховичей

“Пяць бульбін”

Валанцёрскі рух становіцца ўсё больш папулярным сярод вучняў школ райцэнтра. Многіх рабят захапляе магчымасць рабіць дабро людзям. Вучні СШ №2 на працягу месяца ўдзельнічалі ў акцыі “Пяць бульбін”, якая з’яўляецца часткай рэспубліканскай акцыі “Дапаможам перажыць зіму”. Валанцёры збіралі ў гараджан бульбу, сталовыя буракі, моркву (хто колькі змог ахвяраваць) і прыносілі ў школу. Пасля заканчэння акцыі стала вядома, што яны змогуць забяспечыць на зіму агароднінай 5 адзінокіх састарэлых.

Добрымі справамі валанцёраў кіруе настаўніца гісторыі, вельмі нераўнадушны і творчы чалавек Нэлі Пастушак. Дарэчы, па выніках абласнога конкурсу валанцёрскіх атрадаў “Шляхам добрых спраў”, асноўнымі мэтамі якога з’яўляліся фарміраванне ў моладзі грамадска-патрыятычных пачуццяў, пазітыўных маральна-каштоўных установак і міласэрнасці, стымуляванне творчага патэнцыялу, далучэнне да актыўнай добраахвотніцкай грамадскай дзейнасці, Нэлі Пастушак стала лепшым кіраўніком валанцёрскага атрада. Гонар свайго раёна яна будзе абараняць на абласным форуме валанцёраў.

Алеся МАКРЭЦКАЯ,

вучаніца СШ №2 г. Ляхавічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *