У Падлескай школе Ляхавіцкага раёна Масленіцу адзначылі весела і смачна

Маслену мы прывячалі
Елі бліны, танцавалі…

У Падлескай базавай школе святкавалі Масленіцу. Дождж не памяшаў рабятамі вадзіць карагоды, гуляць, есці бліны і спяваць. Заданні ліха аднавокага, салаўя- разбойніка, бабы ягі былі выкананы, і бусы з кветкамі вярнуліся вясне. Гукалі вясну разам і работнікі Дома культуры і бібліятэкі, якія даказвалі нечысці, што песні і гуканні ў іх масленічныя. Чучала зімы было спалена, але гуляць яшчэ можна і ў нядзельку. Добры настрой і апетыт панаваў па ўсёй школе, пахла блінамі і кашай з тушонкай, якую смакавалі ўсе.